Bloomberg: Новыя еўрапейскія санкцыі па Беларусі закрануць 71 фізасобу і сем юрыдычных асоб



У «чорны спіс» увойдуць суддзі, пракуроры, парламентарыі, члены ўрада і прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Трэці пакет еўрапейскіх санкцыі па Беларусі закране 71 фізасобу і сем юрыдычных асоб. Пад санкцыі патрапяць суддзі, пракуроры, парламентарыі, члены ўрада і прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Абмежаванні таксама закрануць некалькіх кампаній, якія ў ЕЗ лічацца датычнымі да рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Тым, хто патрапіць пад санкцыі, будзе забаронены ўезд у ЕЗ, а любыя іх актывы, якія знаходзяцца ў ЕЗ, замарозяць.

ЕЗ працягвае тэхнічную працу па ўвядзенні сектаральных эканамічных санкцый, у тым ліку супраць вытворцаў угнаенняў, адзначае Bloomberg.

Паводле «Куку».