БНФ вылучыў прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах



Партыя БНФ на сваім з’ездзе вылучыла свайго былога старшыню, а зараз намесінка старшыні партыі Аляксея Янукевіча, а таксама актывіста партыі, юрыста Юрася Зяньковіча прэтэндэнтамі для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Беларусі ад Партыі БНФ. У рэйтынгавым галасаванні Янукевіч набраў 100, а Зяньковіч – 76 галасоў.

Па словах Аляксея Янукевіча, такое вылучэнне  – своечасовы крок.

– Зараз самы час, каб вылучаць кандыдатаў у прэзідэнты. Я лічу, што найхутчэй кампанія і самыя выбары адбудуцца ў 2019 годзе. І менавіта цяпер той час, калі мы можам распачаць кампанію, маючы сапраўды рэальны час, каб падрыхтавацца і арганізацыйна, і матэрыяльна-тэхнічна, і праграмна, і ідэйна для таго, каб гэта была вартасная, моцная кампанія. Таму я падтрымліваў, каб гэтае вылучэнне адбывалася тут, на гэтым з’ездзе.

Я адчуваю ў сабе сілу і волю данесці да беларускага грамадства нацыянальна-кансерватыўныя каштоўнасці, гуртаваць вакол дэмакратыных сілаў усіх беларусаў. Таму што гэтыя каштоўнасці блізкія шырокаму колу людзей, – сказаў Аляксей Янукевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск