Большасць украінцаў лічыць Расею варожай краінай



Большасць украінцаў, паводле сацыялагічнага апытання, лічаць Расію варожай краінай. Так адказалі 72% рэспандэнтаў.

52% апытаных падтрымліваюць ідэю ўвядзення віз з Расеяй, перадае „Інтэрфакс” са спасылкай на даследаванне, праведзенае сацыялагічнай групай „Рэйтынг”.

Галоўнымі саюзнікамі Украіны ўдзельнікі апытання лічаць Канаду, Літву, Польшчу і Вялікабрытанію, а таксама ЗША і Турэччыну.

Апытанне было праведзена з 6 па 8 снежня ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя непадкантрольных Кіеву тэрыторый.