Борыс Джонсан пагражае Расеі жорсткімі санкцыямі
4 месяцы таму
Борыс Джонсан пагражае РФ санкцыямі, якія будуць закранаць самым жорсткім чынам расейскія эканамічныя інтарэсы.
Новыя брытанскія санкцыі ў дачыненні да Расеі будуць накіраваныя супраць асоб, якія падтрымліваюць расейскую ваенную машыну, – заявіў у Лондане прэм’ер Борыс Джонсан.
Пасля экстранага паседжання брытанскага Кабінета міністраў ён сказаў, што Расея працягвае рыхтавацца да поўнамаштабнага ўварвання на тэрыторыю суседняй дзяржавы.
Пытанне аб санкцыях абмяркоўваюць таксама ў ЕС і ЗША. Рашэнні могуць быць прыняты да канца дня. У Вашынгтоне і Бруселі называюць прызнанне самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны парушэннем міжнароднага права.
[manual_related_posts]