Браніслаў Камароўскі пра новую ваенную дактрыну Расеі



Новая ваенная дактрына Расеі была асноўнай тэмай паседжання дарадчага органу прэзідэнта краіны – Рады нацыянальнай бяспекі Польшчы. Паседжанне адбылося 18 сакавіка.

Што прадугледжвае новая дактрына і наколькі яна пагражае бяспецы Польшчы? На гэтую тэму пасля паседжання выказаўся прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

– Расея развівае права на інтэрвенцыю ў інтарэсах уласных грамадзянаў. Але існуе катэгорыя грамадзянаў з падвойным грамадзянствам у некаторых краінах. Напрыклад, у краінах Балтыі. Але што яшчэ болей непакоіць, гэта магчымасць інтэрвенцыі Расеі ў суседня краіны, калі там праводзіцца палітыка, якая супярэчыць інтарэсам Расеі. Гэта значыць новы неспакойны накірунак мыслення, а таксама – накірунак дзеяння, што можна назіраць, напрыклад ва Украіне.

Паводле дакументу, зацверджанаму Уладзімірам Пуціным у снежні 2014 году, крыніцай цяперашніх і будучых пагрозаў Расеі з’яўляецца NATO ды яго далейшае пашырэнне.

Расейская ваенная дактрына таксама патрабуе ўтрымання высокай гатоўнасці расейскіх узброеных сілаў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя