БСДП (Грамада) рэкамендавала сваім членам галасаваць за Ціханоўскую



 Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) рэкамендаваў сваім членам і прыхільнікам галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах у асноўны дзень, 9 жніўня, за Святлану Ціханоўскую.

Паводле вынікаў сходу цэнтральны камітэт БСДП (Грамада) выказаў пратэст у сувязі з рашэннем Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў абмежаваць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках і заявіў пра незаконнасць гэтага рашэння. Ад партыі будуць накіраваныя адпаведныя скаргі ў ЦВК, Міністэрства юстыцыі, Генеральную пракуратуру і суд.

„ЦК БСДП адкрыты для супрацоўніцтва і каардынацыі працы са штабамі Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы і рэкамендуе членам і прыхільнікам партыі галасаваць у асноўны дзень за Святлану Ціханоўскую, а таксама адстойваць свае галасы ўсімі законнымі метадамі”, — гаворыцца ў заяве партыі.

belapan.by

[manual_related_posts]