Бургамістрам Берліна ўпершыню ў гісторыі стала жанчына



Бургамістрам Берліна ўпершыню ў гісторыі стала жанчына. Раней Францыска Гіфай узначальвала міністэрства па справах сям’і.

Францыска Гіфай Фота: zerkalo.az

Пасля прывядзення да прысягі Гіфай прызначыла 10 сенатараў — сябраў урада федэральнай зямлі Бэрлін. У сэнат увайшлі сем жанчын. Гэта больш, чым калі-небудзь раней.

Францыска Гіфай належыць да сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. У 2020 годзе Гіфай абвінавачвалі ў плагіяце пры напісанні дысертацыі. З прычыны скандалу яна адмовілася ад ступені, а ў траўні пайшла ў адстаўку з пасады міністаркі па справах сям’і. 

Беларускае Радыё Рацыя