businessinsider.com.pl: Эканоміка Беларусі на кропельніцы Крамля



Эканоміка Беларусі на кропельніцы Крамля, і аб’яднанне з Расеяй – толькі пытанне часу піша польскі партал businessinsider.com.pl.

У артыкуле выказваецца меркаванне, што дарожная мапа інтэграцыі Беларусі і Расеі амаль цалкам падпісана, таму сухапутная мяжа Польшчы з Расеяй можа патроіцца. Залежнасць усходняга суседа Польшчы ад расейскай фінансавай падтрымкі і расейскага рынку настолькі вялікая, што ў Лукашэнкі, які знаходзіцца ў канфлікце са сваім грамадствам, больш няма магчымасці для манеўравання, а застаецца толькі далучэнне да Расейскай Федэрацыі.

Беларусь завінавацілася Расеі каля 11 мільярдаў даляраў. Паводле ацэнак МВФ, уся запазычанасць краіны складае 28 мільярдаў даляраў, што складае 48 працэнтаў Валавага унутранага прадукту. У той жа час Еўразвяз адмовіўся ад плану дапамогі беларускай гаспадарцы на 3 мільярды даляраў , чытаем на businessinsider.com.pl

Беларускае Радыё Рацыя