Бязвіз для Украіны канчаткова зацверджаны



У Страсбургу канчаткова зацвердзілі бязвіз для Украіны. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзяў удзел у цырымоніі падпісання заканадаўчага акта пра адмену украінцам візавых патрабаванняў для каротка-тэрміновых падарожжаў у краіны ЕЗ і Шэнгенскай зоны. Выключэнне складуць Вялікабрытанія ды Ірландыя.

Як чакаецца, пасля афіцыйнага апублікавання, бязвізавы рэжым для ўкраінскіх грамадзян уступіць у сілу 11 чэрвеня.