Былы агент спецслужбаў камуністычнай Польшчы будзе амбасадарам у Менску? (абноўлена)



Прызначэнне Януша Скалімоўскага амбасадарам Польшчы ў Беларусі можа выклікаць негатыўную рэакцыю ў асяроддзі беларускай дэмакратычнай апазіцыі, мяркуе беларускі палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Напярэдадні камісія па замежных справах Сейма падтрымала прапанаваную яшчэ Браніславам Камароўскім у красавіку і ўзгодненую з афіцыйным Менскам кандыдатуру на пасаду кіраўніка польскай дыпламатычнай місіі у Беларусі.

Януш Скалімоўскі сам прызнаўся ў супрацы з камуністычнымі спецслужбамі да 1989 года, і многія могуць звярнуць увагу на гэтую дэталь, як мяркуе Аляксандр Класкоўскі:

Некаторыя дэталі гэтага магчымага амбасадара могуць умацаваць пазіцыі тых, хто кажа, што Еўропа цяпер да беларускага пытання падыходзіць дастаткова цынічна. З іншага боку, хачу адзначыць, што не дыпламаты, нават калі гэта кіраўнік місіі, вызначаюць палітыку той ці іншай краіны ў дачыненні да Беларусі і беларускіх уладаў. Я думаю, што калі пасля выбараў будзе ўзяты курс на нармалізацыю дачыненняў, то любы прызначаны дыпламат будзе ісці ў гэтым рэчышчы.

Паводле польскага закону аб люстрацыі, былыя супрацоўнікі спецслужбаў камуністычнай Польшчы не панясуць адказнасці за супрацу ў выпадку, калі самі ў ёй прызнаюцца. Паводле інфармацыі польскага ІНП, Януш Скалімоўскі пачаў супрацу са спецслужбамі ў 1989 годзе, яго задачай было “сачыць за польскай эміграцыяй”.

Палітыка Польшчы ў адносінах да падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі з новым амбасадарам не зменіцца, запэўнівае старшыня сеймавай камісіі замежных спраў Роберт Тышкевіч.

Напярэдадні камісія падтрымала кандыдатуру старшыні фонда “Дапамога палякам на Усходзе” Януша Скалімоўскага на пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі.

У час пасяджэння кандыдат запэўніў, што ранейшая палітыка ў адносінах да падтрымкі СМІ працягнецца, кажа Роберт Тышкевіч:

– У гэтым пытанні польская палітыка не падлягае зменам, будзе ажыццяўляцца падтрымка з боку амбасады і Міністэрства замежных спраў незалежных СМІ, якія стараюцца ліквідаваць інфармацыйны бар’ер у Беларусі. Другое пытанне, якое я задаў, ці будзе падтрымлівацца непрызнаваны беларускімі ўладамі „Саюз палякаў на Беларусі”. Я таксама атрымаў адназначны адказ, што нічога не зменіцца.

Супраць кандыдатуры Януша Скалімоўскага выступілі сябры камісіі замежных спраў Сейма ад апазіцыйнай партыі „Права і справядлівасць”.

Паводле іх асоба, якая атрымлівала адукацыю ў Дыпламатычнай акадэміі ў Маскве ў 70-я гады і была супрацоўнікам камуністычных спецслужб не можа прадстаўляць інтарэсы Польшчы ў Беларусі. Такое ж меркаванне выказвае і дырэктарка тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы:

– Прадстаўніцтва ў Менску было і застаецца важным. Цяпер з’яўляецца асабліва важным таму, што міжнародная сітуацыя надзвычай цяжкая – у нас увесь час праблемы з Расеяй, працягваецца вайна ва Украіне. Менск з’яўляецца свайго кшталту полем падтрымкі, ці таксама супрацьстаяння паміж Захадам і Расеяй. Паглядзім, што там будзе адбывацца, бо пакуль не ведаем, якім будзе стаўленне Лукашэнкі. Там патрэбны вельмі надзейны чалавек, а для мяне чалавек, які мае такога кшталту біяграфію, не можа быць, ён не варты даверу.

Кандыдатура Януша Скалімоўскага была вылучаная яшчэ мінулым прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім у красавіку і ўзгодненая з афіцыйным Менскам. Пасля падтрымкі камісіі замежных спраў Польшчы канчаткова асобу Януша Скалімоўскага на пасаду амбасадара ў Менску мае зацвердзіць цяперашні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

* * *

Старшыня фонду “Дапамога палякам на Усходзе”, які ў камуністычныя часы супрацоўнічаў са службамі бяспекі, Януш Скалімоўскі можа стаць чарговым амбасадарам Польшчы ў Беларусі. Напярэдадні яго кандыдатуру падтрымалі 9 з 12 сябраў камісіі па замежных справах Сейма.

Сярод сваіх задачаў кандыдат на амбасадара называў дзейнасць на карысць абароны правоў польскай меншасці ў Беларусі. Прэс-сакратар непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пісальнік адзначае, што ведае пра мінулае кандыдата на амбасадара, але і ведае яго таксама з асабістых кантактаў.

– Я не магу нічога дрэннага сказаць пра яго. Мне цяжка каментаваць, якім ён будзе амбасадарам. Мне падаецца, што ў Сейме больш кампетэнтныя асобы. І калі яго кандыдатуру зацвердзілі, то такое рашэнне трэба прыняць.

Асоба з такой біяграфіяй не можа прадстаўляць Польшчу на адной з найбольш важных дыпламатычных місіяў, якой з’яўляецца амбасада ў Беларусі, адзначыла дырэктарка тэлеканала “Белсат”. Таксама за час яго працы амбасадарам у Літве ацэнкі яго дзейнасці для польскай меншасці вельмі неадназначныя, хоць адкрыта кепскага супраць яго амаль ніхто не будзе гаварыць, як кажа Агнешка Рамашэўска-Гузы.

– На дадзены момант Януш Скалімоўскі з’яўляецца дырэктарам фонду “Дапамога палякам на Усходзе”, якая валодае адной трэцяй сродкаў, якія выдзяляюцца палякам. І я б хацела ведаць, хто ж будзе пра яго казаць дрэнна?..

Януш Скалімоўскі быў амбасадарам Польшчы ў Літве з 2005 па 2013 гады. У гэты час дачыненні Польшчы з афіцыйнай Вільняй значна пахаладнелі. Кандыдатуру амбасадара Польшчы ў Беларусі мае яшчэ зацвердзіць прэзідэнт Польшчы.

* * *

Камісія па замежных справах польскага Сейма ўхваліла кандыдатуру Януша Скалімоўскага на пасаду амбасадара ў Беларусі. Падчас галасавання камісіі Сейма за кандыдатуру Скалімоўскага як пасла ў Беларусі прагаласавалі 9 чалавек, супраць – 3. Пра гэта паведамляе журналіст тэлеканала „Respublika” і штотыднёвіка „Do Rzeczy” Цэзары Гмыз.

На гэту тэму спецыяльна для нашага радыё выказаўся ў размове са Змітром Косціным старшыня камісіі замежных спраў Сейма Роберт Тышкевіч.

РР: Ці Януш Скалімоўскі і ёсць той асобай, якая адпавядае пасадзе амбасадара Польшчы ў  Менску?

Роберт Тышкевіч: Мы заўсёды на камісіі падтрымліваем рэкамендацыі МЗС. Асабліва калі кандыдат, які трапляе да нас на размову, ужо мае адабрэнне прымаючага боку. Інакш кажучы, ён кандыдат, у дачыненні да якога ўжо ёсць згода Беларусі. Працэдура ў справе Януша Скалімоўскага цягнецца ад красавіка гэтага года. І гэта, калі можна так сказаць, такая парламентарная руціна. Мы падтрымліваем кандыдатаў, якіх нам прадстаўляе МЗС і якія ўзгоднены з краінай, у якую будзе гэты кандыдат накіраваны.

Хачу адзначыць яшчэ адну рэч. Адзіным аргументам, які становіцца вырашальным у прыняцці рашэння камісіі, ёсць досвед кандыдата, яго дасягненні і гісторыя службы. І ў выпадку Януша Скалімоўскага гэта праца для польскай дыпламатыі цягам 25 гадоў вольнай Польшчы для ўсіх магчымых урадаў. Так, па асабістай просьбе Леха Качыньскага ён дамаўляўся пра пакупку за пасярэдніцтва “Орлена” НПЗ у Мажэйках. Таму гэта асоба, якая мае і вялікія заслугі, і працавала для розных урадаў з рознай палітычнай скіраванасцю.

РР: Але адзін факт з яго біяграфіі выклікае сумневы. Да гэтых 25 гадоў службы, пра якія мы ўзгадвалі, ён таксама супрацоўнічаў з МЗС і вёў супрацу са спецслужбамі.

Роберт Тышкевіч: Паводле польскага права, кандыдат на амбасадара ці дыпламата павінен падаць асабістае сведчанне-прызнанне пра супрацу са спецслужбамі. І спадар Скалімоўскі зрабіў гэта на пачатку сваёй кар’еры, у пачатку 90-х гг. І гэты факт быў вядомы ўсім міністрам МЗС, якія цягам 25 гадоў карысталіся яго працай.

РР: А калі казаць пра апошнія 8 гадоў, то Януш Скалімоўскі быў амбасадарам у Літве. І якраз тады пагоршыліся дачыненні паміж Польшча і Літвой…

Роберт Тышкевіч: Абсалютна не згодны з гэтым. Падчас свайго тэрміну ў Вільні спадару Скалімоўскаму ўдалося, напрыклад, вырашыць справы, якія цягам доўгіх гадоў былі нявыкананымі. Гэта тычыцца, напрыклад, пытання пакупкі Палаца Пацаў дзеля патрэбаў польскай дыпламатыі. І гэта было да яго невыканальнай рэччу. Гэта і адкрыццё філіі Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні. Гэта канкрэтныя – і не адзіныя – дасягненні Януша Скалімоўскага.

Таксама хачу прыгадаць, што спадар Скалімоўскі апошнім часам выконвае абавязкі дырэктара фонду “Дапамога палякам на Усходзе”. Гэта добрая падтрымка нашых суайчыннікаў, якія знаходзяцца па-за ўсходняй мяжой Польшчы, на тэрыторыі сучаснай Літвы і Беларусі.

Таму, на маю думку, варта пакінуць пытанне гісторыі службы Януша Скалімоўскага і ацэнцы яго асобы ў святле тых часоў.

РР: Што будзе рабіць у Беларусі спадар Януш Скалімоўскі?

Роберт Тышкевіч: Напрыклад, я ўчора задаў пытанне спадару Скалімоўскаму датычна падтрымкі незалежных СМІ ў Беларусі, а канкрэтна пра падтрымку Беларускага Радыё Рацыя і тэлебачанне “Белсат”. І атрымаў цалкам адназначны адказ: у гэтым пытанні польская палітыка застанецца нязменнай, надалей будзе падтрымка польскага МЗС у намаганнях незалежных медыя бурыць інфармацыйныя бар’еры ў Беларусі.

Другое маё пытанне было пра непрызнаны ў Беларусі Саюз палякаў. І таксама я пачуў адназначны адказ: таксама нічога не зменіцца. Гэта наш асноўны партнёр, якога мы прызнаем. Таму з нашага, польскага, боку будуць надалей рабіцца захады, каб беларускія ўлады прызналі гэты саюз і надалі яму легальны статус.

Калі мы запыталі пра малы памежны рух, то таксама атрымалі пазітыўны адказ. Гэта пытанне таксама будзе разглядацца, будзем працягваць ціснуць на беларускі бок.

Амбасадар рэалізуе палітыку Рэспублікі Польшча, а не сваю асабістую. Таму зразумелая рэч, што гэтая палітыка застанецца такой, якой была дагэтуль.

Цалкам слухайце гутарку ў далучаным файле.

* * *

«Скалімоўскі ухвалены з 9 галасамі „за” і 3 „супраць”. У прэзідэнта Анджэя Дуды будзе праблема», – піша журналіст у Twitter.

Скалімоўскі

Кандыдат на пасаду пасла Польшчы ў Беларусі прызнаўся, што супрацоўнічаў з ваенным аташэ ў Лондане і выкладаў у Акадэміі ўнутраных спраў, перадае Рэспубліка. Раней тэлеканал паведамляў, што Януш Скалімоўскі навучаўся дыпламатыі ў 1970-х гадах у СССР. Скончыў Дыпламатычную акадэмію ў Маскве, дзе пазней стаў паслом Польскай Народнай Рэспублікі (так афіцыйна называлася польская дзяржава з 1952 па 1989 год). У часы пост-камуністычнай Польшчы працаваў паслом у Дубліне і ў Маскве. Шмат гадоў падтрымлівае палякаў Беларусі, Літвы, Украіны.

У польскім Інстытуце Нацыянальнай Памяці захаваліся дакументы, з якіх вынікае, што Скалімоўскі свядома стаў інфарматарам службаў Польскай Народнай Рэспублікі ў 1989 годзе, як раз перад перамовамі камуністычных уладаў з польскай апазіцыяй. Сёння з’яўляецца старшынёй фонду «Дапамога палякам на ўсходзе».

Дыпламат прызнаўся, калі пісаў люстрацыйную заяву, што быў інфарматарам спэцслужбаў. Згодна з Законам аб люстрацыі, тым, хто прызнаўся ў супрацоўніцтве, не пагражае люстрацыйныя працэс, і яны не нясуць ніякіх іншых пакаранняў.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

  • http://facebook.com/profile.php?id=100003220486250 Ruslan Zgolich

    НЕ слишком ли НЕуважительНО столько поВторов в статье?.. Я личНО знал о его супрацы со спецслужбами давНО и Сам рекомендовал Его на Посла – спецслужбы ВЫполнЯли важнейшую миссию по СоХранению Государственности стран Варшавского Договора, которых гений СТАЛИН захватил в СССР зону благоДАРЯ „про”игрышу гитлера таки напавшЕГО, хотЯ всё шло к наПадению Советского Союза…

    ВОТ ещё по Теме ДействительнОГО РазрушениЯ нашей государственности и МИРа превращения в революционную войну виктора-лиходедовой-коваленко-обламейко-кандыбиной-и т.д. – Это НЕ ПублиКует антисоветская б… по указке партона там главного на сайте!.. =

    http://www.belaruspartisan.org/politic/331641/ =

    Petr Tabankov 49 минут назад
    Ну и как, змагаррё, рэвалюцыю совершили? Наивные, для революции нужны деньги и одобрение Госдепа США….

    -21
    RuslanZgolich 1 минуту назад
    ОдобрЯмс госдепа сша как раз Есть и НЕ РАЗ, Денег тоже море влили, только вот некляй „про”пивает всё с дружками на проспекте в ресторациях… МенЯ госдеп то забанил в вк то разбанил, сейчас снова забанили. НЕТ поСЛЕДовательности!..

    ВОТ по поВОДУ ответа горисполкома в сб отправил – не опублиКовали КУЯ революцию уже не с розами-васильками, а кровавую…

    • http://facebook.com/profile.php?id=100003220486250 Ruslan Zgolich

      sb.by/proisshestviya/news/militsiya-prokommentirovala-intsident-s-zhurnalistom-v-sude-frunzenskogo-rayona.html#comments

      Почему не было там журналистов СБ? Тогда бы точно всё стояло на своих местах, особенно в присутствии государственного ТВ. А так – поди разберись. На следующий день я был в том суде – накануне нигде не удалось узнать время начала процесса, а узнал только когда суд уже заседал – в „суде” обманули „не знаем”. Так вот там никого из них не было… Это наводит на подозрения в их честности. Что касается ОМОНа, то они в трико устроили досмотры с пристастием по…полной выкладке, разве что в штаны не залезли в ширинку, и мне было предъявлена претензия насчёт разрешённой министром ШУНЕВИЧЕМ бело-красно-белой майки – чуть впустили в зал. Так что беспредел продолжается и сейчас где то! В любом случае – я намерен – как адвокат и от имени МоЕГО Актёра луки и как из ТОПа самых известных в МИРе уроженцев Менска защищаемый Русским ПЕН-центром (беларуский ниЧерта НЕ стоит с ходановичем другом моей лиходедовой ксении тоже из бгу обламейко „про”вокаторы!) и даже ООН – выступать в суде по тому случаю, когда один антилукашисты избиваются другими антилукашистами. Кто с нами? А Президенту ЛУКАШЕНКО А.Г. хотелось бы пожелать побыстрее избавиться от таких вот провокаторов с обеих сторон! Тогда и страна и мир вздохнут с облегчением

Комментарии для сайта Cackle