Былы кіраўнік Украіны Януковіч у Менску?



„Украінская праўда” паведамляе, што былы кіраўнік Украіны Януковіч знаходзіцца ў Менску. Крэмль нібыта рыхтуе яго да спецаперацыі.

Суразмоўца выдання ва ўкраінскай разведцы сцвярджае, што па адным са сцэнароў Януковіча паспрабуюць аб’явіць „прэзідэнтам Украіны”.

Верагодна, Крэмль рыхтуецца да інфармацыйнае аперацыі або акцыі па вяртанні ва Украіну Януковіча або публікацыі ў бліжэйшы час зваротаў ад яго імя да ўкраінскага народа.

Нагадаем, што Януковіч быў зрынуты і ўцёк з краіны ў лютым 2014 году. Праз 5 год суд ва Украіне завочна прызнаў яго вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і пасобніцтве ў вядзенні агрэсіўнае вайны.