Былы міністр унутраных спраў Шуневіч атрымаў пасаду



Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Пра гэта паведаміў “Спутнік”.  

Да траўня бягучага года Шуневіч некалькі месяцаў быў генеральным дырэктарам хакейнага “Дынама”.  А да гэтага міністрам унутраных спраў – з 2012 па 2019 год.

Запомніўся рэзкімі і скандальнымі заявамі, меў звычку святкаваць 9 Мая ў форме НКВД.  

Беларускае Радыё Рацыя