Былы прэзідэнт Эстоніі прапанаваў забараніць расейцам уезд у ЕЗ
„На карту пастаўлена бяспека Еўропы”, — мяркуе экс-прэзідэнт Тоомас Хендрык.
Тоомас Хендрык Ільвес (Фота: Lukasz Dejnarowicz / Zuma / ТАСС)
„Можа быць, павінен быць „тайм-аўт” для любых, я маю на ўвазе *любых* візітаў з Расеі.
Аж да ўварвання ў Крым гэтыя людзі напышліва патрабавалі бязвізавага рэжыму з ЕЗ.
Проста замарозьце візы, за выключэннем надзвычайных сямейных абставін.
На карту пастаўлена бяспека Еўропы”, — лаканічна выказаўся палітык у Твітары.
Maybe there should be a „time out” for any and I mean *any* visits from Russia.
Up to the invasion of Crimea these people were arrogantly demanding visa-free travel with the EU.
Just freeze visas except for family emergencies.
It is Europe’s security at stake.
Enough.
— toomas hendrik ilves (@IlvesToomas) April 17, 2021
