Былы прэзідэнт Прыднястроўя уцёк у Малдову



Былы прэзідэнт непрызнанага Прыднястроўя Яўген Шаўчук збег у Малдову.

Як распавёў спікер Вярхоўнага савета Прыднястроўя Аляксандр Шчэрба, у ноч на 28 чэрвеня Яўген Шаўчук „перасёк раку Днестр на плаўсродку і адышоў з тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі”.

Яўген Шаўчук узначальваў Прыднястроўе з 2011 па 2016 год. Цяпер яго падазраюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах. 28 чэрвеня Вярхоўны савет па просьбе пракурора ПМР пазбавіў Шаўчука недатыкальнасці.

ria.ru