Былых сілавікоў высылаюць з Беларусі пасламі



Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада прызначыў паслоў Беларусі ў Арменіі, Азербайджане і Кітаі, паведамляе тэлеграм-канал „Пул Першага”.

Паслом у Арменіі стаў Аляксандр Канюк, які да 9 верасня займаў пасаду генеральнага пракурора.

Беларускую дыпмісію ў Баку ўзначаліць Андрэй Раўкоў. Да 3 верасня гэтага года ён займаў пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі, а да гэтага — міністра абароны.

Паслом у Кітаі прызначаны Юрый Сянько, які ўзначальваў да гэтага Дзяржаўны мытны камітэт.

belapan.by