ByPol канстатуе вялізную колькасць далучаных да плану «Перамога»



Прадстаўнік ініцыятывы ByPol, былы начальнік аддзелу 3-га ўпраўлення ГУБАЗiК, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Азараў паведаміў, што да мабілізацыйнага плану «Перамога», аб’яўленага 31 траўня, у яго чат-боце зарэгістравалася вялізная колькасць беларусаў.

Ніводзін з іх не быў ўстаноўлены карнымі органамі, кажа Азараў:

– Асобна звяртаемся да супрацоўнікаў праваахоўных і сілавых ведамстваў Беларусі – мы гарантуем, што ніхто з вас не будзе звольнены без законных падстаў. Тыя супрацоўнікі, якія не здзяйснялі злачынстваў і актыўна ўдзельнічаў у плане “Перамога”, захаваюць месца працы. Акрамя таго, пасля рэалізацыі плана мы будзем дамагацца, каб усе, хто пацярпеў ад рэжыму, атрымалі справядлівую кампенсацыю стратаў ад выплаты незаконных штрафаў, а таксама кампенсацыю маральнай шкоды ад незаконнага адміністрацыйнага арышту. Усе прысуды па крымінальных справах, матываваных палітычнай сітуацыяй  у краіне, будуць неадкладна перагледжаныя.

План «Перамога» прадугледжвае стварэнне падпольнага народнага апалчэння. Заяўку на ўдзел можна пакінуць праз @plan_peramoga_bot у Тэлеграме, галоўнае, не зблытаць яго з фэйкавымі ботамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа belsat.eu