ByPol: у МУС Беларусі будзе скарачэнне 50% цэнтральнага апарату



Паводле ініцыятывы былых сілавікоў, некамплект супрацоўнікаў МУС агулам у краіне дасягнуў 25%, паведамляе svaboda.org. Вырашана таксама і пра адстаўку міністра МУС Курбакова.

Паводле інфармацыі ініцыятывы ByPol, сітуацыя ў Міністэрстве ўнутраных справаў блізкая да драматычнай. Дэфіцыт супрацоўнікаў, нягледзячы на вонкавы спакой, складае ўжо 25%, а ў асобных РАУС да 50%.

«У адным са сваіх расследаванняў мы згадвалі, што міністр Кубракоў атрымаў загад да 1 студзеня ачысціць ад „нядобранадзейных“ шэрагі АУС , у тым ліку цэнтральнага апарату міністэрства. Нам дакладна вядома, што гэтыя спісы ўжо падрыхтавалі і яны гатовыя да рэалізацыі. У адным толькі цэнтральным апараце пры яго штатнай колькасці амаль у 1000 чалавек звальненню падлягаюць больш за 500 супрацоўнікаў».

Пасьля апублікавання гэтых планаў ініцыятывай ByPol МУС быццам адклала скарачэнні да рэферэндуму аб змене Канстытуцыі, які плануе правесці Лукашэнка.

«Практычна вырашана пытанне і аб самім міністру Кубракову, які дапусціў „фатальную“ памылку, паспрабаваўшы запярэчыць рашэнню звольніць больш як 50% супрацоўнікаў цэнтральнага апарату, якія адступілі ад вернасці дыктатару. На пасадзе міністра ўнутраных справаў апошняга павінен змяніць яго першы намеснік — Назаранка, той самы, што камандаваў унутранымі войскамі ў перыяд беспрэцэдэнтна жорсткага здушэння мірных пратэстаў 2020 года», — піша ініцыятыва.