Чаго чакаць ад санкцый ЗША?
Чаго чакаць ад амерыканскіх санкцый і як заблакаваць мільярд для Лукашэнкі ад Міжнароднага ваютнага фонда. Рашэнне па санкцыях прымаюць ЗША і непасрэднага ўплыву на гэта мы не маем, кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка. Аднак апрача санкцый, ключавы пункт ціску – гэта кампанія супрацьдзеяння атрымання рэжымам доступу да рэсурсаў Міжнароднага валютнага фонда.
У выпадку поспеху рэжым не толькі не атрымае мільярд. Гэта ўскладніць атрыманне чарговай дапамогі ад Крамля, паколькі доступ да рэсурсаў МВФ з’яўляецца прадумовай іх атрымання,- кажа ў сваім відэазвароце кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя
