Чаго чакаць ад візіту Лаўрова ў Беларусь?



Стасункі Беларусі з Расеяй роўнымі і зразумелымі не назавеш, хоць яны працягваюць заставацца вельмі цеснымі.

Sew

“Крокі цяперашняга зрусіфікаванага кіраўніцтва Беларусі ў захаванні незалежнасці – гэта толькі гандаль  за чарговыя крэдыты”, – так лічыць сустаршыня стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” – Павел Севярынец:

– Для Пуціна вельмі важна, каб Беларусь заставалася ў сферы ўплыву расейскай ваеншчыны, расейскай знешняй палітыкі, расейскай мовы і культуры. І яны робяць усё залежнае. Я думаю, што маюць месца таемныя дамоўленасці паміж Крамлём і Лукашэнкам, адносна таго, што Лукашэнка не дае развівацца тут беларускай мове і культуры.

IMG_4370

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі:

– Візіт Лаўрова ставіць сабе на мэту хутчэй нават больш іміджавыя дасягненні, чым нейкія рэальныя згоды. Я думаю, што ўсур’ёз наўрад у сённяшніх варунках Лукашэнка пагодзіцца на патрабаванні Крамля пра размяшчэнне расейскай вайсковай базы тут на Беларусі.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў  акурат знаходзіцца з двухдзённым візітам у Беларусі. Ён плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком міністэрства замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

[manual_related_posts]