Чарговае звальненне ў беларускім дыпкорпусе



Чарговае звальненне ў беларускім дыпламатычным корпусе. Як стала вядома „Еўрарадыё”, вызвалены ад пасады Ігар Шаладонаў, часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Казахстане.

На парламенцкіх выбарах 2019 года Шаладонаў быў старшынёй выбарчай камісіі на ўчастку, які мясціўся ў Нур-Султане. На сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах ён таксама ўзначальваў камісію.

Па афіцыйных выніках, у Казахстане з невялікай перавагай перамагла Святлана Ціханоўская. За Лукашэнку прагаласавалі 34 чалавекі, за Ціханоўскую — 42.

Беларускае Радыё Рацыя