Чарговыя прысуды Статкевічу і Севярынцу



Як паведаміла ў фэйсбуку Марына Адамовіч. «Мікалай Статкевіч знайшоўся ў ЦІПе. Адбывае адміністрацыйны арышт. Калі будзе вызвалены, паведаміць адмаўляюцца. Суддзя Мотыль, насуперак патрабаванню Мікалая Статкевіча, асудзіла яго ў адсутнасці адваката. Вырак адвакату паведаміць адмаўляюцца», – напісала яна. Статкевіч быў затрыманы 31 мая, калі ехаў на пікет на Камароўку. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны ўжо на 75 сутак арышту, піша на Facebook яго жонка Вольга Севярынец. 15 чэрвеня яго асудзілі паводле яшчэ двух пратаколаў нібыта за несанкцыянаваныя акцыі. «Забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігіены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў КПЗ, дзе вельмі халодна, – піша Вольга Севярынец. – Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы ня можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць. Я вельмі прашу, калі неяк можна паўплываць на тое, што з ім робяць, дапамажыце, бо яго там заб’юць».

Беларускае Радыё Рацыя