Часовы павераны ў справах ЗША Роберт Райлі завяршае дыпмісію ў Беларусі



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 ліпеня сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства. Бакі абмеркавалі дынаміку развіцця беларуска-амерыканскіх адносін за апошнія два гады і абмяняліся думкамі па далейшых перспектывах развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Уладзімір Макей падзякаваў Роберту Райлі за яго намаганні па выбудоўванні канструктыўнага дыялогу паміж Менскам і Вашынгтонам.

belta.by

Фота МЗС