Чацвёртая гадавіна Плошчы-2010



Чатыры гады мінула з дня разгону снежаньскай акцыі пратэсту супраць прадстаўленых вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Суды і арышты над дэманстрантамі афіцыйны Менск праводзіў у межах справы “аб масавых беспарадках”.

00102083_n1

Па дадзеных праваабаронца, сотні чалавек былі збітыя, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты, а некаторыя шукаюць праўды ў міжнародных інстанцыях і дагэтуль.

Кажа праваабаронца Раман Кісляк:

– Справа Уладзіміра Някляева па падзеях 2010-2011 гадоў, калі яго збілі і фактычна выкралі. Не было інфармацыі, дзе ён знаходзіцца. Шэраг парушэнняў тычыцца права на справядлівае судовае разбіральніцтва аб гвалтоўным знікненні, аб адвольным затрыманні, збіцці, катаваннях і жорсткім абыходжанні.

Нагадаем, што па справе “аб масавых беспарадках” дагэтуль знаходзіцца за кратамі кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. На думку ж экспертаў, апазіцыя пасля 2010 раз’ядналася ў разы больш і шанцы на перамогу ў будучай кампаніі блёклыя.

Пяць фільмаў пра Плошчу-2010

„Беларуская мара” рэжысёра Кацярыны Кібальчыч.

Дакумэнтальны фільм Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага  „Даволі! Да Волі…” (Белсат).

Дайсці да плошчы siskazhopa

„Дайсці да Плошчы” рэжысёр Галіна Самойлава.

„Пастка для апазіцыі” (Белсат).

„Звычайныя выбары” рэжысёра Юрыя Хашчавацкага  (Белсат).

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота revbel.org і szlachta.io.ua