Чым займаецца беларуская дыяспара Канады? Распавёў беларус Сяргей Мазгавы



Данясенне беларускай тэмы да мясцовых палітыкаў і падрыхтоўка да Сусветнага Кангрэсу беларусаў – такімі сталі асноўныя накірункі дзейнасці за апошні месяц беларускай дыяспары ў Канадзе. Асноўны акцэнт робіцца менавіта на працы ў інфармацыйнай прасторы, – распавёў беларус Сяргей Мазгавы:

„Тэма нумар 1 – гэта падрыхтоўка да кангрэсу беларусаў, які адбудзецца ў гэтую суботу. Таксама, як заўсёды, у нас у кастрычніку адбыліся выбары ў парамент, і парламентарыі зрабілі парламенцкую групу падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі з нашай дапамогай. Зараз мы з імі працуем”.

Сяргей Мазгавы дадаў, што на дадзены момант фактычна не адбываецца акцый салідарнасці ў афлайне. Але гэта толькі таму, што Канада занадта далёкая ад Беларусі краіна.

Беларускае Радыё Рацыя