Чыноўнікі з Татарстана будуць стажыравацца ў Беларусі



Пытанні ўзаемадзеяння ў сферы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў былі ў цэнтры ўвагі сустрэчы кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Татарстане (РФ) Алега Ісаева з дырэктарам Вышэйшай школы дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання Казанскага федэральнага ўніверсітэта Ігарам Прывалавым, што адбылася 11 ліпеня.

Як паведамляе беларуская дыпмісія ў Маскве, абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва з Інстытутам дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі па праходжанні стажыроўкі дзяржаўных і муніцыпальных служачых Татарстана ў дзяржустановах і на прадпрыемствах Беларусі.

Дасягнутая дамоўленасць аб прапрацоўцы пытанняў з беларускімі калегамі аб накіраванні ў трэцім квартале гэтага года на стажыроўку ў Беларусь групы слухачоў з 20 чалавек.

Татарстанскі бок выказаў зацікаўленасць у доўгатэрміновым супрацоўніцтве з улікам вопыту Беларусі ў падрыхтоўцы кіраўніцкіх кадраў.

belapan.com