Cтартаваў Сусветны кангрэс беларусаў 2.0



Апоўначы стартаваў Сусветны кангрэс беларусаў 2.0. Ён працягнецца 24 гадзіны і будзе праходзіць ў фармаце відэаканферэнцыі.

Як піша тг-канал @by_culture, гэта будзе маштабнае анлайн-мерапрыемства з удзелам беларусаў з усяго свету.

Кангрэс праводзіцца намаганнямі валанцёраў беларускай супольнасці за мяжой „для арганізацыі глабальнага дыялогу аб будучыні нашай краіны”. У прыватнасці, на розных дыскусійных панэлях будуць абмеркаванні таго, што можна зрабіць для пашырэння беларускасці ў свеце.

Скончыцца кангрэс анлайн-канцэртам групы NAVIBAND. Першы кангрэс адбыўся год таму таксама ў фармаце відэаканферэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя