Cвятлана Ціханоўская прыехала на канферэнцыю па бяспецы ў Мюнхен



Святлана Ціханоўская прыбыла ў Мюнхен, дзе выступіць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Яна раскажа пра цяперашнюю сітуацыю ўнутры Беларусі, а таксама пра ролю Беларусі ў захаванні рэгіянальнай і агульнаеўрапейскай бяспекі. У канферэнцыі ўдзельнічаюць  сусветныя лідары, у тым ліку генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і многія іншыя. Кіраўніцтва Расеі на канферэнцыі не будзе.

Як паведамілі ў прэсавай службе Ціханоўскай, 18 лютага ў яе запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з лідарамі шэрагу дзяржаў, прадстаўнікамі вядучых тэхналагічных кампаній. Таксама Ціханоўская выступіць на Круглым стале, арганізаваным Angermayer Policy & Innovation Forum, прысвечаным сітуацыі з беларускім бізнесам і неабходнасці прыцягваць інвестыцыі ў новую Беларусь ужо цяпер.

[manual_related_posts]