Да 24 чэрвеня прымаюць заявы на ўдзел ва ўчастковых камісіях



На Берасцейшчыне, як і па ўсёй рэспубліцы, афіцыйны этап цішыні ў выбарчым працэсе.

Да 24 чэверня ў прадстаўнікоў грамадскай ды палітычнай супольнасці ёсць магчымасць падаць свае заявы на ўдзел ва ўчастковых камісіях:

– Пакуль невядома, ці будуць працягвацца акцыі пратэстаў у час, які для таго не прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. Ланцугі ў падтрымку палітзняволеных утвараюцца стыхійна і не маюць лідараў. Час іх правядзення і месца загадзя не агучваецца.

Згодна апошніх дадзеных, у Берасці былі затрыманыя Зміцер і Пётр Сухавы. Паведамляецца пра жорткія дзеянні з боку сілавікоў да жыхара гораду Міхаіла Грэбеня. Інфармацыя па судовых працэсах пакуль адсутнічае.

Асноўная ўвага ў бліжэйшыя дні будзе зканцэнтраваная на фармаванні выбарчых камісій. Сёлета ў рэгіёне плануецца арганізаваць адную з самых маштабных кампаній па назіранні. Вылучаюцца як шляхам збору подпісаў, так і праз партыі ды грамадскія арганізацыі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце