Да якой „гарачай вайны” рыхтуюцца прыхільнікі Лукашэнкі?



Днямі глава КДБ абвясціў пра падрыхтоўку да „гарачай вайны”. І ў гэты ж час стала вядома, што МУС Беларусі заключыла дамову аб супраць з Расгвардыяй.

Сітуацыю пракаментаваў сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзімір Някляеў:

– Яны едуць да людзей, як да нейкіх дурняў, да ідыётаў. Яны не разумеюць, што змяніўся свет. Яны прывыклі, што людзі, калі працуюць на нейкім тэхнічным прадпрыемстве, то іх проста трэба лячыць. Відавочна, што яны прайграюць інфармацыйную вайну на кожным кроку. Нясе такую лухту, якую нармальны чалавек не можа чуць.

Пра дамоўленасці паміж МУС і Расгвардыяй разважае сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

– Тое, што ён робіць, інакш, як татальнай зачысткай назваць нельга. Дамова з Расгвардыяй супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта па сутнасці заклік да ўмяшання, да інтэрвенцыі ўзброеных сілаў іншых дзяржаў. Гэта значыць, што ўлада згубіла легітымнасць зусім. Апроч штыкоў, апроч падтрымкі сілавых структур у іх больш нічога няма. 

На думку Някляева і Рымашэўскага, размова ідзе ўсе ж пра наўпроставае запужванне беларусаў. У выпадку ўваходу расейцаў на тэрыторыю Беларусі, размова будзе ісці пра акупацыю як акт сур’ёзнага парушэння міжнароднага права.

Беларускае Радыё Рацыя