Дарадца Зяленскага пракаментаваў стварэнне „народнага апалчэння” у Беларусі



Аляксандр Лукашэнка загадаў стварыць „народнае апалчэнне” Беларусі. Яго мэта – супрацьстаяць Расеі, а не Украіне.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч падчас размовы з юрыстам Маркам Фейгіным, – піша unian.net.

„А супраць каго ён стварае гэтае “народнае апалчэнне”? Вядома, супраць Расеі стварае. І на тое ёсць прамая логіка таго, што адбываецца. Мы дакладна не збіраемся ўрывацца ў Беларусь ні пры якіх абставінах. Якая ж сіла можа прымусіць Лукашэнку, які перад гэтым лупіў народ дубінкамі, выдаваць гэтаму народу зброю? Нейкая вельмі сур’ёзная пагроза”, — Арастовіч.

„У нас ёсць інфармацыя, якая прыйшла да нас з Еўропы, з адкрытых крыніц, што беларускі бок вельмі моцна актывізаваў кантакты з Захадам. Агульная канва: вы ж не дасце нам згінуць пад пуцінскім рэжымам?”, — падсумаваў палітык.

[manual_related_posts]