Дата новай сустрэчы Румаса і Мядзведзева пакуль не вызначана



Дата новай сустрэчы або тэлефоннай размовы прэм’ер-міністраў Расеі і Беларусі Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Румаса па «дарожным картам» у рамках работы па паглыбленні інтэграцыі пакуль не вызначана. Пра гэта паведамляе  агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на ананімную крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў.

Крыніца ўдакладніла, што праца ў рамках дапрацоўкі «дарожных карт» па інтэграцыі з расейскага боку зараз ідзе на роўні Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі, гэтую працу курыруе першы намеснік міністра Міхаіл Бабіч, экс-амбасадар Расеі ў Беларусі. На просьбу ўдакладніць, ці могуць адбыцца новыя кантакты да 8 снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе дамовы аб стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы, суразмоўца расейскага агенцтва пацвердзіў, што бакі сапраўды хацелі б завяршыць працу па „дарожных картах” да гэтай даты.

Нагадаем, Румас і Мядзведзеў сустракаліся ў Маскве 19 лістапада.

Фота: прэс-служба ўрада Расеі