Дэлегацыя кампаніі «Гавары праўду» наведала Аршаншчыну



Дэлегацыя кампаніі «Гавары праўду» наведала з візітам Аршаншчыну, дзе сустрэлася з кіраўніком раённай адміністрацыі Аляксандрам Пазняком. Улады рэгіёна атрымалі шэраг прапаноў па паляпшэнні жыцця грамадзян. Кіраўнік выбарчага штабу “Гавары праўду” Сяргей Вазняк адзначыў таксама, што ў Аршанскім раёне кампанія актыўна рыхтуе кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы.

У нас будзе добрая каманда ў Аршанскім раёне. Будуць Савет рознага роўню. Мы думаем, што будзе больш за 10 прэтэндэнтаў, і мы рыхтуемся, займаемся. Мы хочам, каб гэты спіс пашыраўся. У нас чалавек можа пайсці на выбары ад «Гавары праўду» і мы не ставім умоў, што ён абавязаны ўступіць у «Гавары праўду».

На сустрэчы з адміністрацыяй Аршанскага раёна дзеячы “Гавары праўду” размаўлялі пра будаўніцтва новых дзіцячых садкоў, рамонт дарог і арганізацыю правядзення бліжэйшых выбараў.

Кастусь Багушэвіч Беларускае Радыё Рацыя, Ворша