Дэлегацыю Еўрапарламенту не пусцілі ў Беларусь
7 месяцаў таму
Старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па справах Беларусі Роберт Бедронь і еўрадэпутат ад Літвы Пэтрас Аўштравічус накіраваліся сёння ў Менск дзеля сустрэчаў са зняволенымі пратэстоўцамі, грамадзянскай супольнасцю, а таксама прадстаўнікамі ўлады і незалежнымі смі.
Візіт меўся закончыцца ў нядзелю. Як паведаміла прэсавае бюро Роберта Бедраня, іх затрымалі на лётнішчы ў Менску. Праўдападобна, еўрадэпутат Робэр Бедронь у спісе неўязных у Беларусь. Кантакт з ім цяпер адсутнічае.
Невядома, ці будзе Аўштравічус спрабаваць прыехаць у Беларусь адзін.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ipg-journal.io