Дэмакратычных назіральнікаў рэгіструюць пад № 6,7,8…



У чацвер, 23 ліпеня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк, Іван Бедка і Віктар Марчык хацелі зарэгістравацца назіральнікамі на два выбарчыя ўчасткі № 10 і 11, якія знаходзяцца ў СШ № 8  г. Слоніма.

Віктар Марчык і Іван Бедка былі вылучаныя назіральнікамі ад прафсаюза РЭП, а Алесь Масюк – ад грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне».

На фота: Іван Міхальчэня

Старшыні гэтых выбарчых участкаў Іван Міхальчэня і Ірына Васілеўская запісалі іх пад нумарамі 6, 7 і 8. Аказалася, што раней ужо запісаліся наглядальнікі ад БРСМ і «Белай Русі».

На фота: Ірына Васілеўская

Адсюль вынікае, што ў наглядальнікі Віктар Марчык, Іван Бедка і Алесь Масюк на Сонечным выбарчым участку № 11 і Незалежным выбарчым участку № 10 горада Слоніма не трапяць. Бо вядома ўжо, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўнесла папраўкі, што назіральнікамі на выбарах можа быць не больш пяці чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя