Дэпутат ад Мальты Раберта Метсола абраная спікерам Еўрапарламента
6 месяцаў таму
Прадстаўніца Мальты Раберта Метсола абраная 18 студзеня 2023 года спікерам Еўрапейскага парламента, паведамляе ТАСС.

Метсола была абраная ў першым раўндзе. Яна атрымала абсалютную большасць — 458 з 616 галасоў еўрадэпутатаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні.
Яна стала першай жанчынай на чале ЕП за два дзесяцігоддзі. У свае 43 гады яна таксама – самы малады спікер у гісторыі гэтай асамблеі.
Да цяперашняга часу Метсола з’яўлялася першым намеснікам кіраўніка Еўрапарламента. Пасля смерці 11 студзеня ранейшага спікера Давіда Сасолі яна выконвала абавязкі старшыні.
[manual_related_posts]