Дэпутат ПП: Не маю паўнамоцтваў, каб ацэньваць падзеі ў краіне



“Няма паўнамоцтваў, каб даваць ацэнку”, – такі адказ атрымаў актывіст Дзмітрый Кудранок ад дэпутата Аляксандра Амельянюка.

Напрыканцы чэрвеня Кудранок папрасіў Амельянюка даць прававую ацэнку дзеянням улады ў дачыненні да патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, пракаментаваць ціск на ініцыятыўныя групы і масавыя затрыманні грамадзян.

Гэта сведчыць пра тое, які статус маюць так званыя “дэпутаты беларускага парламента”, – каментуе актывіст:

– Гэта значыць, што ў нас не працуе закон. Гэта значыць, што тыя, хто каля ўлады, яны проста плююць на гэты закон, і ім абсалютна ўсё роўна. Таму што ўсе выдатна разумеюць, што гэта супрацьзаконна. І калі ніводзін парламентарый не абурыўся, то гэта гаворыць пра тое, што і парламентарыям гэтым абсалютна напляваць на тое, які яны статус займаюць і якую ролю яны выконваюць у нашай краіне.

Дзмітрый Кудранок дадае, што напісаў ліст Амельянюку, як прафесіяналу юрыдычнай справы, бо той да дэпутацтва 20 год узначальваў пінскі суд і зараз з’яўляецца намеснікам камісіі Палаты Прадстаўнікоў па заканадаўству.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]