Дэпутаты з Еўропы і ЗША выступілі з заявай пра прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі



Дэпутаты парламентаў ЗША, шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама Еўрапарламенту выступілі з супольнай заявай наконт прысутнасці расейскіх войскаў у Беларусі.

У заяве адзначаецца, што гэта стварае пагрозу Украіне, Польшчы і Літве. «Гэта таксама можа быць часткай агульнага плану акупаваць Беларусь», — гаворыцца ў заяве. «Да далейшай прысутнасці расейскіх вайсковых сілаў на запыт нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі трэба ставіцца як да акупацыі Беларусі. Гэта павінна быць выказана абсалютна ясна ў цяперашнім дыялогу ЗША і ЕЗ з Расеяй. Любое дыпламатычнае рашэнне па стрымліванні расейскай агрэсіі супраць Украіны не павінна прымацца за кошт незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі».

Сярод тых, хто падпісаў заяву, — прадстаўнікі Кангрэсу ЗША, парламентаў Нямеччыны, Бельгіі, Іспаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі, а таксама Еўрапарламенту.

[manual_related_posts]