Для беларусаў у Нямеччыне заснавалі стыпендыі
27 дзён таму
На знак салідарнасці з тымі, хто пацярпеў ад пераследу з боку ўладаў Беларусі, быў адлічаны або звольнены, шэраг арганізацый у Нямеччыне прадастаўляе цяпер беларусам адрасную падтрымку.
Пра гэта паведамляе DW і дае падборку стыпендыяльных праграмаў для тых беларусаў, якія зазнаюць палітычны пераслед на радзіме альбо проста маюць жаданне пажыць і папрацаваць у Нямеччыне.
Нямецкае Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай (GFPS) дае стыпендыі на адзін семестр навучання ў нямецкім універсітэце паводле выбару стыпендыята. Гэта прыкладна 800 еўра на месяц. Таксама аплачваюцца медычная страхоўка, абавязковы семестравы збор і выдаткі на дарогу з Беларусі ў Нямеччыну і назад.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: dw.com