Дональд Туск абраны старшынём Еўрапейскай народнай партыі



За яго прагаласаваў 491 дэлегат, супраць было 37 галасоў. Туск не меў канкурэнтаў, а галасаванне прайшло падчас з’езду партыі ў Заграбе.

Еўрапейская народная партыя канцэнтруе праеўрапейскія, хадэцкія, народныя, кансерватыўна-ліберальныя і дэмакратычныя партыі дзяржаў Еўрапейскага звязу. Да яе належаць 84 структуры з 43-х еўрапейскіх краін. Сярод іх польскія партыі “Грамадзянская платформа” і Польская сялянская партыя.

Як піша брусельскае выданне Politico, перад Тускам стаіць сур’ёзны выклік удыхнуць новае жыццё ў галоўную правацэнтрысцкую групоўку Еўропы, якая апошнім часам губляе свае пазіцыі.

Дональд Туск цяпер завяршае сваё старшынства ў Радзе Еўропы, раней ён прыняў рашэнне не ўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай гонцы ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя