Дуда заявіў пра гатовасць Польшчы стаць адным з гарантаў бяспекі Украіны



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што пасля вайны яго краіна можа стаць адным з гарантаў бяспекі Украіны. Пра гэта ён сказаў у эфіры CNN, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

„У сітуацыі, калі ўступленне ў NATO, натуральна, немагчыма мець гарантыі міжнароднай бяспекі. Гэта элемент стабільнага міру”, — сказаў Дуда. Паводле яго слоў, Украіна папрасіла Польшчу стаць адным з гарантаў бяспекі.

„Сёння мы абараняем Украіну ўсімі сіламі, якія ў нас ёсць. Мы прынялі ўкраінскіх бежанцаў, мы называем іх сваімі суседзямі, нашымі гасцямі. Таму што мы лічым гэта абавязкам суседа. Так што калі Украіна просіць нас быць гарантам бяспекі і гарантам міру, калі вайна прыйдзе да канца, калі ўмовы міру будуць прынятыя, гэта будзе так: Польшча прыме ў гэтым удзел”, — сказаў Дуда.

Нагадаем, паводле паведамленняў СМІ, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прапануе стварыць новы міжнародны альянс, які будзе супрацьстаяць Расеі і стане альтэрнатывай ЕЗ, а Украіна ўжо атрымала прапанову ўступіць у яго.

[manual_related_posts]