Два намеснікі міністраў вызваленыя ад пасады



Шэраг кадравых перастановак адбыліся ва ўрадзе.

Як паведаміла прэс-служба Савета міністраў, пастановай № 352 ад 12 траўня вызваленыя:

Ігар Качаноўскі — ад пасады намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў сувязі з выхадам у адстаўку;

Эдвард Матуліс — ад пасады намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сувязі з выхадам у адстаўку;

Алена Пярмінава — ад пасады дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка.

Гэтай жа пастановай прызначаныя ў парадку пераводу:

Іван Вежнавец — намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Наталля Паўлючэнка — кіраўніком Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

Сяргей Сізін — намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.

belapan.by