Джулі Фішэр лічыць недарэчнымі заявы пра дачыненне ЗША да замаху на Лукашэнку



Заявы прадстаўнікоў беларускіх уладаў пра дачыненне Злучаных Штатаў да падрыхтоўкі замаху на Аляксандра Лукашэнку недарэчныя, заявіла амбасадар ЗША Джулі Фішэр у эфіры расейскага тэлеканала „Дождь”.

„У пэўным сэнсе гэта нядзіўна, гэта знаёмая тактыка, якую ўжо бачылі ў мінулым, – адзначыла яна. На думку Фішэр, Лукашэнка як чалавеку, які „не жадае, каб хоць нейкія элементы яго кіравання ставіліся пад пытанне, значна прасцей глядзець за мяжу і вышукваць змовы, закулісныя інтрыгі ў сталіцах за межамі Еўропы, прасцей паказваць у гэтым кірунку, чым сумленна ацаніць, што не працуе ва ўласнай краіне”.

Нагадаем, што міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы на IX Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, выказаўся з нагоды так званай „справы аб дзяржаўным перавароце” і заявіў, што падчас следства выкрытыя неабвержныя доказы датычнасьці да гэтага амерыканскіх дзяржаўных структур”, – сказаў ваенны чыноўнік.

Паводле звестак КДБ фігурантамі справы з’яўляюцца Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Зміцер Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.