Джулі Фішэр у Вільні развіталася з беларусамі



Спецыяльная пасланніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр запрасіла гасцей з Беларусі на цырымонію святкавання Дня незалежнасці ЗША ў Вільні.

Гэта адно з апошніх мерапрыемстваў, якія яна праводзіць, зыходзячы з пасады:

-Для мяне было гонарам працаваць у якасці спецыяльнага пасланніка па Беларусі. Маё знаходжанне на гэтай пасадзе падыходзіць да завяршэння, але мяне цешыць ўсведамленне таго, што прыхільнасць Амерыкі да дэмакратычнай Беларусі выходзіць далёка за рамкі працы аднаго чалавека. Гэта інстытуцыянальны, агульнадзяржаўны і глыбока двухбаковы працэс. І гэтую прыхільнасць падтрымліваюць амбасада ЗША у Менску, адзел па справах Беларусі, а таксама прадстаўніцтва USAID у Вільні.

Святлана Ціханоўская выступіла са словамі падзякі:

-Ад імя беларускага народа віншую сяброў амерыканцаў з Днём Незалежнсці! Гэта дзень, калі смелыя летуценнікі паказалі, чаго вартыя мары.

Падчас урачысітасці Маргарыта Ляўчук заспявала гімн ЗША і „Пагоню”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа „Радыё Свабода”

[manual_related_posts]