Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана



Улады Эквадора пазбавілі заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа прытулку ў амбасадзе ў Лондане. Асанж затрыманы паліцыяй, паведамляе meduza.io.

Падставай для затрымання стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе. У амбасадзе Эквадору Асанж правёў 7 гадоў.

Грамадзянін Аўстраліі Джуліян Асанж заснаваў WikiLeaks ў 2006 годзе. Праз некалькі гадоў на партале былі апублікаваныя тысячы сакрэтных дакументаў ЗША пра вайну ў Афганістане і Іраку. У ЗША аўстралійцу пагражае працяглы турэмны тэрмін, а патэнцыйна — і смяротнае пакаранне.

Фота: скрыншот з відэа