Дзяніс Садоўскі: 18 лютага – самая нязручная дата для выбараў



“Зноў улада абірае даты, якія найменш падыходзяць для любой выбарчай кампаніі ў любой краіне. Збор подпісаў – найбольш цяжкі перыяд для любога кандыдата – будзе адбывацца ў маразы, падчас абодвух святкаванняў Раства і Новага году. Відавочна, што гэта будзе найбольш складаная кампанія для кандыдатаў”.

Такую заяву зрабіў кіраўнік кампаніі назірання „Права выбару” Дзяніс Садоўскі, каментуючы рашэнне Цэнтрвыбаркама прызначыць мясцовыя выбары на 18 лютага 2018 года.

– Дату, якую яны абралі, – гэта фактычна апошняя дата, якая падыходзіць згодна заканадаўства. Па заканадаўству яны маглі правесці выбары на паўгода раней. Яны іх маглі прывесці ў лістападзе, напрыклад. Тады б збор подпісаў адбываўся ў канцы верасня і ў кастрычніку. То бок відавочна, што абараць дату больш прыймальную для кандыдатаў і ўвогуле для выбарчай кампаніі магчыма. Але абралі максімальна нязручную дату.

Напярэдадні стала вядома, што чарговыя выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў могуць прайсці ў Беларусі 18 лютага 2018 года. Такую дату прапануе Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі. Паводле заканадаўства, выбары дэпутатаў мясцовых саветаў 28-га склікання павінны прайсці не пазней за 20 лютага. Таму 18 лютага — гэта апошняя нядзеля, магчымая для правядзення выбараў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя