Дзяржаўная дума Расеі прыняла закон аб «абнуленні» прэзідэнцкіх тэрмінаў



Дзяржаўная дума ў сераду прыняла ў трэцім і канчатковым чытанні закон аб прывядзенні заканадаўства Расеі аб выбарах і рэфэрэндумах у адпаведнасць з папраўкамі да Канстытуцыі.

Дакумент, у ліку іншага, дазваляе Уладзіміру Пуціну зноў вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. Згодна з адной з паправак, абмежаванне колькасці тэрмінаў, на працягу якіх адна і тая ж асоба можа займаць пасаду прэзідэнта, прымяняецца да дзейнага кіраўніка дзяржавы без уліку яго ранейшых прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Такім чынам, гэтая норма дазваляе Уладзіміру Пуціну займаць пасаду прэзідэнта Расеі яшчэ два тэрміны.

Паводле дадзеных лютаўскага даследавання «Левада-цэнтра», 41 працэнт расейцаў не хочуць бачыць Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам пасля 2024 года.

Беларускае Радыё Рацыя