Дзярждэп назваў ілжывымі заявы пра дачыненне ЗША да спробаў ліквідацыі Лукашэнкі



Злучаныя Штаты не маюць дачынення да якой-небудзь змовы з мэтай ліквідацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў у нядзелю карэспандэнту ТАСС афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША.

— Мы бачылі паведамленні ў дзяржаўных СМІ Расеі пра меркаваную змову супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама яго непасрэдныя сцвярджэнні пра гэта ў СМІ. Любая здагадка аб тым, што ўрад ЗША стаяў за гэтым ці быў ўцягнуты ў спробу забойства Лукашэнкі, з’яўляецца абсалютна ілжывай, — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Паводле яго слоў, Злучаныя Штаты гатовыя аказаць консульскую дапамогу грамадзяніну ЗША Юрыю Зянковічу, якога затрымалі па падазрэнні спробе захапіць уладу ў Беларусі.

tut.by