Дзярждума Расеі прагаласавала за прызнанне ДНР і ЛНР



Дзяржаўная дума на пасяджэнні ў аўторак пераважнай большасцю галасоў адобрыла пастанову аб прызнанні самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік (ДНР і ЛНР).

351 голасам дэпутаты зацвердзілі праект КПРФ, які патрабуе неадкладнага звароту да прэзідэнта без кансультацый з профільнымі ведамствамі. Аналагічны праект „Адзінай Расеі”, які прапаноўваў спачатку атрымаць „візу” МЗС, набраў менш галасоў (310 „за”) і быў адпрэчаны.

Толькі шляхам прызнання незалежнасці ДНР і ЛНР можна пазбегнуць вайны, заявіў, каменціруючы ініцыятыву, першы намеснік старшыні камітэта па справах СНД Казбек Тайсаеў.

«Альтэрнатывы менскім пагадненням няма, але Украіна іх увесь час ігнаруе», – сказаў ён, дадаўшы, што за час канфлікту ў Данбасе загінулі ўжо больш за 50 тысяч чалавек (цытаты па «Інтэрфаксе»).

Праект камуністаў падтрымала фракцыя ЛДПР, першы намесьніца кіраўніка якой Васіль Уласаў заявіў, што «цалкам усю Украіну забіраць».

Украіна будзе расцэньваць прыняцце Дзярждумай звароту да прэзідэнта з заклікам прызнаць Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі (ДНР і ЛНР) як выхад Масквы з Менскіх пагадненняў, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Украіна давяла гэтую пазіцыю сваім партнёрам, падкрэсліў ён.

Ніякіх афіцыйных рашэнняў аб магчымасці прызнання Расеяй ДНР і ЛНР, дзе з 2019 года масава раздаюцца расейскія пашпарты, а колькасць грамадзян РФ ужо перавышае 600 тысяч, не прымалася, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

„Расея неаднаразова дэкларавала, што яна застаецца прыхільнай да менскага комплексу мер і з’яўляецца прыхільніцай таго, каб як мага хутчэй увесь менскі план дзеянняў быў ажыццёўлены ў жыццё ў той паслядоўнасці, якая там прадугледжана”, – сказаў ён.

finanz.ru

[manual_related_posts]