Дзярждума Расеі ўвяла пакаранне за „проявление неуважения к власти в интернете”



Дэпутаты расейскай дзярждумы 7 сакавіка прынялі ў трэцім чытанні закон, які ўводзіць пакаранне за публікацыі з відавочнай непавагай да ўлады ў інтэрнэце. За дакумент прагаласавалі 327 дэпутатаў, супраць – 40, адзін устрымаўся.

Раскамнагляд будзе патрабаваць ад уладальнікаў сайтаў выдаляць такую інфармацыю цягам сутак, у адваротным разе яны будуць заблакаваныя.

Публікацыя постаў, якія выяўляюць непавагу да ўлады, будзе ў Расеі зараз прыроўнена да дробнага хуліганства. За першую такую публікацыю цягам года пагражае штраф 30-100 тысяч рублёў, за другую – штраф 100-200 тысяч рублёў ці арышт на тэрмін да 15 сутак, наступныя разы – штраф 200-300 тысяч рублёў ці арышт.

Беларускае Радыё Рацыя