Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен знаходзіцца з візітам у Польшчы
Узмацненне ўсходняга флангу НАТА стала адной з вядучых тэм размовы польскага прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам, які знаходзіцца з візітам у Польшчы.
На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы прэм’ер Матэвуш Маравецкі адзначыў, што шмат гаварылася таксама пра ўзмацненне санкцый у дачыненні да Расеі:
– Размаўлялі мы пра тое, каб санкцый былі жорсткія. Гэта значыць, каб не было б банкаў, якія б не былі выключаныя з сістэмы SWIFT, каб замарожванне актываў было максімальна шырокім.
Прэм’ер Маравецкі падкрэсліў, што санкцыі павінны быць “разбуральнымі, павінны мэтава біць па ваеннай машыне Пуціна”. Дадамо, што на гэты час з сістэмы міжнародных банкаўскіх пераводаў SWIFT не выключаныя такія банкаўскія гіганты Расеі як “Газпромбанк” і “Сбербанк”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Kancelaria Premiera